Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Брэсцкі абласны краязнаўчы музей

Брэсцкі абласны краязнаўчы музей размешчаны ў гістарычным цэнтры г. Брэста ў двухпавярховым будынку, узведзеным у 1888 г., які вядомы сярод краязнаўцаў як «асабняк купца Арона Фогеля». Тут да Першай сусветнай вайны знаходзіліся гасцініца і тэатр. У 1990 г. будынак быў перададзены абласному краязнаўчаму музею, пачаўся капітальны рамонт, які ва ўмовах эканамічнага крызісу пасля разбурэння Савецкага Саюза працягваўся пяць гадоў.

Таццяна Міхайлаўна Ходцава нарадзілася 14 студзеня 1929 г. у г. Харкаве Украінскай ССР. Калі Тані было два з паловай гады, засталася без мамы. У час Вялікай Айчыннай вайны перажыла нямецка-фашыскую акупацыю. У шаснаццаць страціла бацьку, жыла ў сям’і брата.

 

Ірына Мікалаеўна Тарыма нарадзілася 30 мая 1959 г. у г. Брэсце. Пасля заканчэння сярэдняй школы № 19 у 1976 г. прынята ў Брэсцкі абласны краязнаўчы музей на пасаду малодшага навуковага супрацоўніка. У 1977 г. паступіла на завочнае аддзяленне факультэта тэорыі і гісторыі мастацтваў Ленінградскага інстытута жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна. Закончыла ВНУ у 1983 г.

Творы мастакоў і скульптараў Брэсцкай вобласці з 1951 г. збіраў Брэсцкі абласны краязнаўчы музей. Паступова склалася значная калекцыя выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якая патрабавала адпаведнага раскрыцця. У 1998 г. было прынята прынцыповае рашэнне аб стварэнні мастацкага музея. Для новага музея выдзелілі памяшканне (агульная плошча 1670 кв. м) у Паўднёвай казарме Цытадэлі Брэсцкай крэпасці, дзе правялі капітальны рамонт, устанавілі новыя вокны і сучасную ацяпляльную сістэму.

Манетныя скарбы з’яўляюцца важнымі гістарычнымі крыніцамі вывучэння грашова-весавых сістэм, заканамернасцей, інтэнсіўнасці і эвалюцыі грашовага звароту, міжнародных эканамічных і палітычных сувязей. На тэрыторыі Брэсцкай вобласці на працягу апошніх двух стагоддзяў пры гаспадарчай дзейнасці шмат разоў знаходзілі манетныя і манетна-рэчавыя скарбы, асобныя манеты. Першы навукова зарэгістраваны манетны скарб быў знойдзены ў Пінску ў 1804 г. Сістэматычная рэгістрацыя беларускіх кладаў праводзілася ў 1859–1919 гг. Археалагічнай камісіяй ў Пецярбургу.

Камянецкая вежа — унікальны помнік старажытнага дойлідства сусветнага значэння, узор ваенна-інжынернага мастацтва канца XIII ст. Гісторыя вежы цесна звязана з Камянцом, які ўзнік як горад-крэпасць на паўночных межах Уладзіміра-Валынскага княства ў 1276 г.

Рашэнне аб неабходнасці адкрыцця гістарычнага музея было прынята Брэсцкiм аблвыканкамам 27 сакавiка 1945 года, адпаведны запыт накіраваны ў Савет Народных Камісараў БССР. 11 чэрвеня 1945 года Пастановай СНК БССР было дазволена аднавіць абласныя гісторыка-краязнаўчыя музеі ў гарадах Беларусі, у тым ліку ў Брэсце. Брэсцкi абкам КП(б)Б 30 жнiўня 1945 года прыняў пастанову аб зборы i вывучэннi матэрыялаў пра Вялiкую Айчынную вайну на тэрыторыi вобласцi i стварэннi абласнога гiстарычнага музея.